"Рыфмуй трыялетам"

Чацвёрты этап "Рыфмуй трыялетам" (з 6  па 9 снежня)


      Ў краіне светлай, дзе я ўміраю,
               У белым доме ля сіняй бухты,
                        Я не самотны, я кнігу маю
                                              З друкарні пана Марціна Кухты.
                                                                                                                                                              Максім Багдановіч

Так развітваўся са светам Максім Багдановіч, паміраючы ў поўнай адзіноце ў далёкай Ялце, калі ўсё навокал буяла і клікала да жыцця. Гэта адбылося ў ноч з 25 мая 1917 года, маладому паэту было ўсяго толькі 25 гадоў...

  Адпаведна, наступны пункт нашага маршруту - Мінск. Горад, у якім 9 снежня 1891 года ў сям'і настаўнікаў і нарадзіўся класік беларускай літаратуры - Максім Багдановіч. Сёлета адзначаецца 125-годдзе з дня нараджэння паэта.

  Падрабязней пра звесткі з жыцця і творчасці беларускага класіка раскажа наступнае відэа. Спасылка на афіцыйны сайт Максіма Багдановіча ТУТ.

 Максім Багдановіч сапраўды незвычайная асоба. Ён геній! Стварыў цудоўныя, прыгожыя, лірычныя вершы, выдаў пры жыцці адзіную кніжачку - зборнік "Вянок", але ўсю творчасць маладога паэта, якому лёс адлічыў зусім мала жыццёвых гадоў, можна змясціць у трох вялікіх тамах! Максім меў талент бліскучага крытыка, пра гэта сведчаць яго артыкулы. Апавяданні Максіма Багдановіча раскрываюць яшчэ адну дыяментную грань яго творчасці. Але найбольш поўна творца праявіў сябе ў сферы паэзіі. Багдановіч выкарыстоўваў такія формы лірычнай паэзіі як трылет, санет, рандо, актава, тэрцына.

 На вершы Максіма Багдановіча запісваліся музычныя творы. Некаторыя з іх сталі народнымі песнямі:
"Зорка Венера", "Лявоніха", "Слуцкія ткачыхі", "Пагоня", "Маёвая песня"


Заданне.
  Сёння мы з Вамі паспрабуем сябе ў ролі юных паэтаў.
 Вышэй упаміналіся лірычныя формы, якія Багдановіч выкарыстоўваў у сваёй паэтычнай дзейнасці. Мы падрабязней спынімся на трыялеце. Вам неабходна паспрабаваць скласці свой трыялет на любую тэматыку. 


 Прыклад трыялета Максіма Багдановіча чытаем ТУТ.
    Трыялет Вашай каманды пакідаем ТУТ

(Не забудзьце указаць назву сваёй каманды)!

Крытэрыі ацэньвання працы:
Арыгінальнасць твора - 8 балаў;
Своечасовасць выканання - 2 балы;
Праходжанне рэфлексіі - 2 балы.
Усяго: 12 балаў.


 Не забывайце сачыць за вынікамі на "Куфары".

Для праходжання рэфлексіі перайдзіце па спасылцы ТУТ.


Не стаміліся? Хочаце пагуляць? Прапаную Вам цікавую гульню. Неабходна знайсці адказ аб месцы нараджэння некаторых пісьменнікаў-юбіляраў .




Комментариев нет:

Отправить комментарий