"Ажыві байку"

Трэці этап "Ажыві байку" ( з 29 лістапада па 5 снежня)

                                                        Я ў мастацкім агародзе
                                                                 Толькі марная трава.
                                                                           А якая? Смех, дый годзе:
                                                                                      Я - пякучка - крапіва...
                                                                         
                                                                                                              Кандрат Крапіва


Наша падарожжа працягваецца, віртуальная вандроўка вядзе нас у вёску Нізок Уздзенскага раёна Мінскай вобласці, на радзіму нашага славутага байкапісца - Кандрата Крапівы (Кандрата Кандратавіча Атраховіча). Сёлета адзначаецца 120-годдзе з дня нараджэння байкапісца. 

Асоба Кандрата Крапівы займае адметнае месца ў беларускай літаратуры і культуры. Байкапісец, драматург, публіцыст, вучоны-мовазнаўца... Яго творы стала займаюць адно з першых месцаў у рэйтынгу любімых з вывучаных на памяць у школе. 
 Падрабязней з біяграфіяй байкапісца знаёмімся ТУТ.
Аб загадках жыцця Дзеда Кандрата раскажа наступнае відэа.
Перачытаць ці прачытаць  ўпершыню байкі Кандрата Крапівы можна ТУТ.

Заданне. 
Вам неабходна выбраць з прачытаных  байку, якая Вам найбольш спадабалася, намаляваць да яе 5-10 малюнкаў. Затым  малюнкі неабходна сфатаграфаваць або адсканіраваць, захаваць  на камп'ютары. 
 "Ажыўляць"  байкі будзем пры дапамозе слайд - шоу з Вашых малюнкаў. Ствараць наш фотафільм будзем не на звычайным сэрвісе, а на  знакамітым відэахостынгу You Tube.
Пра новыя магчымасці Google - профілю глядзім ТУТ.
 Спасылку на відэа Вашай каманды пакідаем ТУТ.
Прыклад работы можна знайсці ТУТ.

Крытэрыі ацэньвання працы:
колькасць малюнкаў - 8 балаў (не менш за 5 малюнкаў);
арыгінальнасць - 3 балы;
мастацкае афармленне - 2 балы;
своечасовасць выканання - 2 балы;
праходжанне рэфлексіі - 2 балы.
Усяго: 17 балаў.

Поспехаў і цярпення ў стварэнні фотафільмаў!

Хочаце яшчэ памаляваць? Не алоўкамі, не фарбамі, а каляровым пяском онлайн!? Тады цікавы сэрвіс Thisissand для Вас. Рэгістрацыя не патрэбна.

Сачыце за рэзультатамі на "Куфары", не забудзьце зарэгістрвацца на "Форуме".

Рэфлексія.
У каментарыях ніжэй адкажыце, калі ласка, на наступныя пытанні:

1. Што было новым для Вас з біяграфічных звестак пра  Кандрата Крапіву?
2. Ці спадабалася Вам "ажыўляць" байку?
3. Ці даводзілася Вам ужо працаваць з відэахостынгам You Tube?

Не забудзьце назваць сваё імя і прозвішча, указаць назву каманды. Для мяне вельмі важныя Вашыя думкі і меркаванні!


7 комментариев:

  1. Маргарыта Федасевіч, каманда "Літарынка"

    1. Новае было тое, што пад рэдакцыяй К.Крапівы былі выдадзены Беларуска-рускі слоўнік, другое выданне Руска-беларускага слоўніка, тлумачальны слоўнік беларускай мовы.
    2. Вельмі спадабалася "ажыўляць" байку.
    3. Ужо даводзілася працаваць з відэахостынгам You Tube. .

    ОтветитьУдалить
  2. 1. Мы даведаліся шмат цікавага і новага пра Кандрата Крапіву.
    2. Нам спадабалася "ажыўляць" байку.
    3.Нам даводзілася працаваць з відэахостынгам You Tube.

    ОтветитьУдалить
  3. Вельмі ўразіла, што ў Кандрата Крапівы было шмат братоў і сясцёр, якія памерлі ў дзіцячым ўзросце. Спадабалася "ажыўляць" байку на відэахостынгу You Tube. Цікава было паглядзець відэа другіх каманд.
    Андруконіс Мілана, "Дзеці літаратуры"

    ОтветитьУдалить
  4. Мы даведаліся шмат новага пра Кандрата Крапіву.
    Нам вельмі спадабалася маляваць слайды.
    Нам даводзілася працаваць з відэахостынгам You Tube.
    Родзік Аляксей . Воранаўцы

    ОтветитьУдалить
  5. Этот комментарий был удален автором.

    ОтветитьУдалить
  6. Мы даведаліся шмат цікавага і новага пра Кандрата Крапіву.
    Да, нам спадабалася "ажыўляць" байку.
    І ўжо не аднойчы нам даводзі працаваць з відэахостынгам You Tube.

    ОтветитьУдалить