Навіны

Паважаныя госці, ДУА "Доцішская сярэдняя школа" вітае Вас! 

     Мы запрашаем да ўдзелу ў навучальным дыстанцыйным праекце па беларускай літаратуры "Пісьменнікі-юбіляры 2016" вучняў 6-8 класаў, настаўнікаў, класных кіраўнікоў, бацькоў. 

     Наша сумеснае падарожжа пачнецца з 14 лістапада. Вас чакаюць новыя віды працы. Добры настрой гарантуем! 

Да сустрэчы на праекце 14 лістапада!

    Добры дзень, шаноўныя госці і ўдзельнікі!
    Віншую ўсіх з пачаткам нашага сумеснага і цікавага падарожжа! Вельмі рада, што Вы адгукнуліся на прапанову паўдзельнічаць у праекце. Прыемна, што ўжо ў першы дзень праекта паспелі зарэгістравацца каманды Паляцкішскай, Больцішскай, Пераганцаўскай, Бастунскай, Доцішскай школ.
  Паважаныя настаўнікі-каардынатары, звярніце ўвагу на тое, што кожны ўдзельнік праекта павінен прайсці стартавую рэгістрацыю. Пад час рэгістрацыі не забывайце ўказываць назву сваёй ўстановы адукацыі, а таксама каманду.
     У таго, хто яшчэ не ў праекце, ёсць яшчэ час далучыцца. Рэгістрацыя праходзіць да 17 лістапада (уключна).
Жадаю поспехаў!

14 лістапада 2016 года.

     Шчырае прывітанне ўсім камандам !
Этап стартавай рэгістрацыі скончыўся. Наперадзе - новыя заданні. Дзякуй усім, хто зарэгістраваўся. Вы - вялікія малайчынкі, вельмі аператыўна справіліся з пастаўленай задачай. Дыстанцыйны праект "Пісьменнікі - юбіляры 2016" ахапіў амаль усе школы Воранаўскага раёна. 
  Тэмп нашага падарожжа будзе вельмі спакойным, на выкананне заданняў будзе адводзіцца некалькі дзён, каб Вы, не напружваючыся маглі падрыхтавацца. Самых актыўных чакаюць сюрпрызы! 
  Вынікі Вашай працы вы знойдзеце на "Куфары". Не забывайце заходзіць на "Форум", зарэгістраваўшыся, там можна задаць любыя пытанні, пазнаёміцца бліжэй з ўдзельнікамі праекта. 
   Усім поспехаў у плённай працы! 

18 лістапада 2016 года.

     Вітаю Вас, паважаныя ўдзельнікі праекта "Пісьменнікі-юбіляры 2016" 
   Вось і скончыўся першы этап нашага праекта! Пад час працы на прыпынку "Далучайся!" каманды змаглі завочна пазнаёміцца. Вялікі дзякуй вучням, настаўнікам за стварэнне арыгінальных калажоў! Усе каманды, якія своечасова выканалі першае заданне, атрымалі максімальны бал - 14. А цяпер пераходзім непасрэдна да нашых пісьменнікаў-юбіляраў 2016. Вас чакае знаёмства з новымі імёнам, новыя адкрыцці, новыя віды працы!
   Сачыце за вынікамі на "Куфары", не забывайце заходзіць на "Форум".
Добрага настрою і арыгінальных работ!

23 лістапада 2016 года.

  Добры дзень, паважаныя ўдзельнікі праекта!
    Вось і мінуў другі этап праекта - "Стань інтэлектуалам". Прыемна, што Вы ўсе вельмі адказна падыходзіце да выканання заданняў. Асабліва парадавала каманда "Актывісты", якая вярнулася да працы на праекце.
   Думаю, Вам спадабалася працаваць з сэрвісам Image Chef і разгадваць зашыфраваныя псеўданімы нашых юбіляраў. 
    На новым этапе "Ажыві байку" неабходна паказаць свае мастацкія здольнасці. 
Чакаю з нецярпеннем Вашых фотафільмаў па матывам баек Кандрата Крапівы!
  Не забывайце заходзіць на "Куфар", праглядаць "Форум".
Поспехаў у працы!

29 лістапада 2016 года.

  Добры дзень, паважаныя ўдзельнікі праекта "Пісьменнікі-юбіляры 2016"! 
   Большая палова праекта ўжо мінула, а Вы працягваеце радаваць мяне сваёю энергіяй і арыгінальнасцю работ. Створаныя фотафільмы на байкі Кандрата Крапівы, думаю, заставілі ўсміхнуцца кожнага. "Актывісты" зарэкамендавалі сябе цудоўнымі мастакамі, "Воранаўцы" праявілі крэатыўнасць, не аднімаць актыўнасці ў каманды "Літарынка".
  На чацвёртым прыпынку Вы зможаце глыбей пазнаёміцца з творчасцю Максіма Багдановіча і парыфмаваць трыялетам!
Бадзёрасці і поспехаў у вершаскладанні!

7 снежня 2016 года.

Сардэчнае прывітанне, аматары роднай літаратуры!
  Сёння, 9 снежня, дзень нараджэння светлай Зоркі беларускай класікі - Максіма Багдановіча! З чым Вас і віншую, юныя паэты! А на нашым праекце падыходзіць да завяршэння этап "Рыфмуй трыялетам", прысвечаны творчасці юбіляра. Сапраўдным гімнам гэтага прыпынку могуць стаць словы верша каманды "Актывісты":

Вершы твае яркія, Максіме,
Будуць жыць у памяці людзей.
І праз сто гадоў чуваць часцей
Вершы твае яркія, Максіме.
Музыка ліецца з слоў шырэй
І палоніць сэрцы юных творцаў.
Вершы твае яркія, Максіме,
Будуць жыць у памяці людзей.

  Дзякуй усім за працу, за Вашыя разважанні аб прыгожым і вечным!
Каманда "Ветразь", "Ура, Літаратура", "Літарынка" здзівілі мяне сваёй знаходлівасцю і пэтычным майстэрствам!
Чакаю новых арыгінальных прац!
9 снежня 2016 года.


Добры дзень, удзельнікі і госці праекта!
  Вось і яшчэ адзін этап пройдзены. Праца была плённай. Думаю, рэдактары  газет і часопісаў з зайздрасцю пазіраюць на нашыя сценгазеты. Наперадзе  заключны этап - "Пішам юбіляру". Думаю, знаёмства з новымі сэрвісамі будзе каштоўным для кожнага, асабліва напярэдадні святаў.

 Таксама ёсць адна вельмі прыемная навіна: навучальны дыстанцыйны праект "Пісьменнікі-юбіляры 2016" прызнаны лепшым на раённым этапе конкурсу "Камп'ютар. Адукацыя. Інтэрнэт". Дзякуй Вам за дапамогу! Гэта наша агульная перамога! Жадаю ўпэненасці і бадзёрасці на апошнім этапе!
14 снежня 2016 года


        Добры дзень, паважаныя ўдзельнікі!

 Хачу падзякаваць Вам за цёплыя словы, адрасаваныя нашым юбілярам. Вельмі арыгінальныя паштоўкі стварылі ўсе каманды.
 Ну а цяпер прыйшла чарга падвесці вынікі.

ДЫПЛОМАМ І СТУПЕНІ ўзнагароджваюцца:
каманда "Літарынка" (Больцішская БШ),
каманда "Воранаўцы" (Воранаўская СШ) і
каманда "Дзеці літаратуры" (Доцішская СШ).
  ДЫПЛОМАМ ІІ СТУПЕНІ ўзнагароджваюцца:
каманда "Ура, літаратура" (Пагародзенская СШ),
каманда "Ветразь" (Забалацкі НПК).
                     ДЫПЛОМАМ ІІІ СТУПЕНІ
ўзнагароджваеццакаманда "Сузор'е".

Каманды "Web. 2-нолька", "Васількі" і каманда "Актывісты" атрымаюць сертыфікаты ўдзельнікаў.
Пераможцаў чакаюць сюрпрызы!

 Заставайцеся яшчэ на праекце, так Вы зможаце спампаваць сертыфікаты і падзякі!
  Не забудзьце прайсці фінальнае апытванне!
 Спадзяюся, што праца на дыстанцыйным праекце "Пісьменнікі-юбіляры 2016" прынесла Вам карысць! Дзякуй ўсім за працу! Да сустрэчы! 
  Здароўя і шчасця Вам у надыходзячым Новым годзе! 

20 снежня 2016 года