"Пішам юбіляру"

Шосты этап "Пішам юбіляру" 
(з 15 па 19 снежня)

Ты спявай, пясняр!
        Каб твайго слова куля
                Прабівала чэрствасці браню,
                        І ўзляці высока, каб адчулі
                                Твае крылы неба і зямлю...


 На фінальным этапе мы зноў вяртаемся на Воранаўшчыну.
 На  прыпынку "Пішам юбіляру" прапаную Вам пазнаёміцца з сэрвісамі для стварэння віншавальных паштовак Pro100tak і Playcast.

  Заданне.
 Напярэдадні надыходзячых святаў прапаную Вам павіншаваць  сёлетніх юбіляраў, якія жывуць і працягваюць нас радаваць сваімі творамі. Для гэтага Вам неабходна стварыць паштоўку з пажаданнямі, словамі ўдзячнасці нашым пісьменнікам.

 Як працаваць з канструктарам  Pro100tak  глядзім ТУТ.
 А   ТУТ можна знайсці інфармацыю аб правілах работы з сэрвісам Playcast.

  Вашыя віншаванні пакідаем  ТУТ.
 Прыклад маёй музычнай паштоўкі глядзім ТУТ.

  Крытэрыі ацэньвання працы:
Арыгінальнасць - 8 балаў;
Творчы падыход - 2 балы;
Своечасовасць выканання - 2 балы.
Усяго: 12 балаў.

 За вынікамі сочым на "Куфары", чытаем "Форум", не забывайце чытаць навіны. Вынікі работы на праекце будуць падведзены вельмі хутка!

 Рэфлексія
Напішыце колькі слоў аб уражаннях ад стварэння музычных віншаванняў! 
  

Комментариев нет:

Отправить комментарий