"Далучайся!"


Першы этап "Далучайся!" (з 18 па 22 лістапада)

Кожны дзень мы сутыкаемся з Google і Web-сервісамі, не здагадваючыся аб гэтым. Напрыклад, прагляд відэа на YouTube, звыклае “отправить комментарий» у сацыяльных сетках – гэта і ёсць выкарыстанне сервісаў ў паўсядзённай практыцы.
Пад час нашага сумеснага падарожжа мы будзем паглыбляць веды ў дадзеным накірунку.
На гэтым прыпынку кожнай камандзе неабходна прарэкламаваць сябе. Для гэтага пры дапамозе сервіса PhotoCollage  ствараем калаж, на якім павінны быць  адлюстраваны наступныя звесткі:
 - агульнае фота каманды з каардынатарам (фота кардынатара таксама можа быць і асобным здымкам);
 - назва каманды, школа;
 - дэвіз
Фантазія вітаецца!
Сервіс PhotoCollage  створаны з мэтай стварэння калажоў, анімацыі, слайдшоў. Рэгістрацыя не патрэбна. Гатовыя работы захоўваюцца на камп’ютары.

 Гатовы калаж сваёй каманды дабаўляем у прэзентацыю ТУТ.

 Праца каманд будзе ацэньвацца па наступным крытэрыям:
- мастацкае афармленне - 6 балаў;
- своечасовасць - 1 бал
Усяго: 6 балаў



Вынікі ўсіх этапаў можна знайсці на "Куфары".
Жадаю поспехаў!