"Стань інтэлектуалам"

Другі этап "Стань інтэлектуалам" (з 23 па 28 лістапада)



                       Прыгарнуць усё ў дарозе,
                             Каплю шчасця, долі ўліць,                                    Думаць усюды аб народзе
                                             Родны край усюды сніць.

                                                                                                                                                                                Цётка .


Таямніца... Загадка... Разгадка...
   Паважаныя настаўнікі, вучні, на гэтым прыпынку мы з Вамі будзем раскрываць таямніцы псеўданімаў беларускіх пісьменнікаў. А пачнём размову з нашай Цёткі. Сёлета адзначаецца 140-годдзе з дня нараджэння паэткі. Перш за ўсё, накіроўваемся ў фальварак Пешчын (вёска Пяшчына, хутар Пешчына), дзе 3 (15) ліпеня 1976 года і нарадзілася наша юбілярка.
   Псеўданім, пад якім Элаіза Пашкевіч увайшла ў гісторыю беларускай літаратуры, - не адзіны, якім яна карысталася. Усяго ў яе было 28 псеўданімаў і крыптанімаў! Асноўныя з іх - Гаўрыла з Полацка, Мацей Крапіўка, Бандысь Асака, Тымчасовы. Тое, што ўсе яны мужчынскія - даніна літаратурнай традыцыі, якая склалася на той час.
    Упершыню ж Элаіза Пашкевіч стала Цёткай ў 1906 г., калі выйшла яе "Першае чытанне для дзетак беларусаў". На тытульным лісце значылася: "Напісала Цётка". Слова "Цётка"- не толькі слова даўняга беларускага звароту да чалавека (побач са словам "дзядзька"). Цётка ж - яшчэ і каларытная постаць у народнай міфалогіі ўсходняга славянства - увасабленне ўрадлівасці і дабрабыту.
   Паэзія Цёткі - лірыка шматтэмная, разнастайная па матывах і настроях, па жанравых своеасаблівасцях, па вобразна-выяўленчых сродках.
   Нядоўгім быў жыццёвы шлях юбіляркі. Толькі сорак гадоў яна пражыла. У літаратуры працавала і таго меней: усяго 12 гадоў. Таму і мастакоўская спадчына яе ўмяшчаецца ў невялікі томік. Лепшае з напісанага ёю, безумоўна, застанецца назаўсёды ў залатым фондзе беларускай літаратуры.

    Цяпер я прапаную Вам пазнаёміцца з паняццем "воблака слоў". Думаю, што з воблакамі слоў (воблакамі тэгаў) Вы ўжо сустракаліся ў сетцы Інтэрнэт. Існуе мноства сэрвісаў для зашыфроўкі слоў, з найбольш вядомымі Вы можаце азнаёміцца ТУТ.
    Мы з Вамі будзем працаваць з мазаікай слоў ImageChef, як працаваць з ёю знойдзем ТУТ.

Заданне.

Вашай камандзе неабходна зашыфраваць у ImageChef любы псеўданім аднаго з сёлетніх пісьменнікаў-юбіляраў
Для работы на сэрвісе Вам спатрэбіцца рэгістрацыя. Спасылку на гатовую работу пакідаем ТУТ. Наступнай камандзе неабходна расшыфраваць схаваны псеўданім і назваць прозвішча пісьменніка, якому псеўданім належыць. Адпаведна, першая каманда разгадвае заданне апошняй каманды.
Убачыць зашыфраваны псеўданім Элаізы Пашкевіч можна ТУТ.

Крытэрыі ацэньвання працы:
- крэатыўнасць - 5 балаў;
- мастацкае афармленне - 3 балы;
- своечасовасць выканання - 2 балы.

Усяго: 10 балаў.

Рэфлексія
Перад Вамі спасылка на інтэрактыўную онлайн - дошку Lino It. На сцікерах напішыце колькі слоў аб Вашых уражаннях ад удзелу ў першых этапах праекта. Раскажыце пра цяжкасці, калі яны ёсць. Для таго, каб пакінуць Вашыя каментарыі, неабходна ўвесці наступныя дадзеныя: username - Dotishki, password - 3161288ko26pb1. Не пужайцеся вялікай колькасці сімвалаў, сэрвіс патрабуе надзейнага паролю.

Жадаю ўсім поспехаў у працы!


 Рэфлексія

Комментариев нет:

Отправить комментарий