"Падводзім вынікі"

Падводзім вынікі

      Паважаныя ўдзельнікі, каардынатары, госці праекта "Пісьменнікі-юбіляры 2016"!
  Вось і падышоў да завяршэння наш праект. Развязка ўжо зусім блізка. Дзякуй усім, хто на працягу амаль 5 тыдняў быў побач. Дзякуй за Вашу працу, арыгінальнасць, уменне здзіўляць. Спадзяюся, што здабытыя на праекце веды, спатрэбяцца Вам ў вучэбнай дзейнасці. Перад нашым развітаннем папрашу навучэнцаў адказаць на пытанні фінальнага апытвання ТУТ. (Запаўняе кожны ўдзельнік каманды).

      Шаноўныя настаўнікі-каардынатары!
 Дзякуй за Вашыя падказкі, за Вашу дабрыню! З Вамі было вельмі прыемна працаваць. Прабачце, калі нешта ў мяне атрымалася не так. Раскажыце, калі ласка, аб сваіх уражаннях ад удзелу ў праекце "Пісьменнікі-юбіляры 2016" ТУТ.

 Вынікі праекта Вы знойдзеце 20 снежня ў Навінах і на "Куфары".

Да сустрэчы 20 снежня.

Комментариев нет:

Отправить комментарий